Падрабязнасці масавых ператрусаў у Мінску, звязаных з дзейнасцю КР
Выбары
Зранку праваабаронцы паведамілі пра масавыя ператрусы ў Мінску.
— Ператрусы адбываюцца па месцы рэгістрацыі і прапіскі чальцоў Каардынацыйнай Рады — як публічных, так і не публічных — альбо ў іх сваякоў, — патлумачылі Еўрарадыё ў прэс-службе КР.
Адзін з прадстаўнікоў КР, кіраўнік руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што сілавікі прыходзілі і па месцы яго прапіскі.
“Ведаючы бандыцкую сутнасць гэтага рэжыму, усё распрадаў яшчэ да канца 2021 года”, — напісаў Губарэвіч.
Праўладныя тэлеграм-каналы назвалі гэтыя ператрусы “папярэднім этапам падрыхтоўкі да выбараў у "Каардынацыйную раду".
Калі ўлады пачалі новы віток рэпрэсій, канчатковае рашэнне пра правядзенне выбараў у КР яшчэ нават не было прынятае. З пытаннем пра тое, чаму ўлады спужаліся гэтых сімвалічных выбараў, Еўрарадыё звярнулася да спікера Рады Андрэя Ягорава.
— Так, улады відавочна лічаць выбары ў КР сур’езным выклікам для іх. З усіх магчымых вектараў атакі па тэме выбараў, яны першым абралі менавіта альтэрнатыўныя выбары. Нават разумеючы, што КР і ўсе дэмакратычныя сілы ўнутры Беларусі маюць значэнне толькі як сімвалы супраціву і не маюць рэальнай улады, яны апасаюцца любой альтэрнатывы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.