Падстаўная авіякампанія будзе вазіць мігрантаў у Еўропу праз Мінск — Bild
Самалёт Southwind Airlines
Турэцкую авіякампанію Southwind Airlines могуць выкарыстоўваць для перапраўкі мігрантаў у Еўропу праз Мінск. Як піша Bild, да такога меркавання схіляюцца ўлады Польшчы.
Там мяркуюць, што гэтая авіякампанія — крок да арганізацыі новага спланаванага наплыву мігрантаў праз Расію і Беларусь. У Варшаве адзначаюць, што новая хваля гібрыднай вайны можа пагоршыць міграцыйны і выклікаць палітычны крызіс у заходніх краінах, асабліва ў Германіі.
Пра палёты турэцкай кампаніі Southwind Airlines ў Мінск стала вядома не так даўно. Сама авіякампанія была створаная пасля пачатку вайны ва Ўкраіне і размяшчаецца ў Антальі. Усе яе тры самалёты і большая частка супрацоўнікаў паходзяць з расійскай Nordwind Airlines, якая базуецца ў Маскве. А Nordwind належыць турфірме Pegas Touristik, уладальнікі якой — расіяне з турэцкімі каранямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.