Паездкі беларусаў у Чарнагорыю адкладваюцца на два тыдні

Паездкі беларусаў у Чарнагорыю адкладваюцца на два тыдні

Для беларусаў чартарныя палёты ў Чарнагорыю будуць даступныя з 1 ліпеня. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый са спасылкай на кансалідатар рэйса — кампанію "Аэратрэвел".

Раней планавалася, што палёты ў Чарнагорыю з Беларусі пачнуцца з 16 чэрвеня. 

Чарнагорыя з пачатку чэрвеня адкрыла межы для грамадзян 130 краін — Славеніі, Ісландыі, Харватыі, Славакіі, Грузіі, Швейцарыі, Албаніі, Аўстрыі, Нарвегіі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Даніі, Літвы, Азербайджана ды інш. Беларусі ў гэтым спісе пакуль што няма. 

Паведамляецца, што грамадзянам іншых краін доступ у Чарнагорыю будзе адчынены з 1 ліпеня — пры ўмове нармальнай эпідэміялагічнай абстаноўкі. Сама Чарнагорыя на сёння не мае ніводнага носьбіта COVID-19.

У Беларусі па стане на 9 чэрвеня афіцыйна зарэгістравана 50 265 выпадкаў заражэння каранавірусам. Вылечыліся і былі выпісаныя 24 506 чалавек, памерлі 282 пацыенты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі