"Пагоня" за "братняю Руссю": якім мусіць быць гімн Беларусі ПАДКАСТ

"Пагоня" за "братняю Руссю": якім мусіць быць гімн Беларусі ПАДКАСТ

28 лістапада з'явіўся новы прыгожы запіс песні "Пагоня"з аркестрам і хорам. У пачатку 1990-х "Пагоня" на верш Максіма Багдановіча прэтэндавала на тое, каб стаць дзяржаўным гімнам Беларусі — але неўзабаве пачаліся зусім іншыя песні. Але сёлетняя версія "Пагоні" атрымалася такой удалай, што ў сацсетках пра яе адразу пачалі гаварыць як пра нацыянальны гімн нашай краіны.

Але пакуль што гімн Беларусі — гэта песня "Мы, беларусы, мірныя людзі", перароблены гімн БССР. Чым і чаму ён падабаецца людзям, а чым і чаму — не падабаецца? Якім мусіць быць гімн, што аб'яднае нацыю, і ці ўвогуле гэта магчыма? І якія ў нас у прынцыпе ёсць варыянты для дзяржаўнага гімна? 

28 лістапада на адкрытай лятучцы з рэдакцыяй Еўрарадыё мы запісалі публічны падкаст пра ўсё гэта. Ад рэдакцыі былі галоўрэд Павел Свярдлоў і прадзюсар Яўген Калмыкоў. Яшчэ двое ўдзельнікаў падкаста: Аляксандр і Кацярына — вызваліся з ліку гледачоў адкрытай планёркі.

Слухайце гэты падкаст, дзе вам зручна: 

    — iTunes. Падпісвайцеся на нас, тут шмат розных падкастаў.

    — "ВКонтакте". У нашай групе яшчэ шмат чаго цікавага.
  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі