Паказалі "першы беларускі камп'ютар", які сабралі на "Гарызонце"

Паказалі "першы беларускі камп'ютар", які сабралі на "Гарызонце"

1 верасня на адкрытым уроку "Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!" Аляксандр Лукашэнка паказаў "першы беларускі камп'ютар", які сабралі на "Гарызонце". Ён заявіў, што ў ім толькі 12% беларускага, а "да канца года будзе 30%".

"Гэта першы кампʼютар "Нумар адзін", які мне падарылі нашыя разумныя людзі, — гаварыў Лукашэнка. — Ім была пастаўлена задача "пашатацца па ўсім свеце" і знайсці самае лепшае, тое, што мы не можам ствараць самі — працэсары, праграмнае забяспечанне — і стварыць гэты камп'ютар... Вы можаце потым яго памацаць".

"Я ўпэўнены, што гэта будзе самы сучасны камп'ютар на ўзроўні сусветных тэхналогій", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі