Пакуль Назарбаеў знаходзіцца ў Мінску, у Алматы яго імем назвалі вуліцу

Пакуль Назарбаеў знаходзіцца ў Мінску, у Алматы яго імем назвалі вуліцу

Пакуль прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў знаходзіцца ў Мінску, у цэнтры Алматы яго імем назвалі вуліцу. Раней адна з галоўных магістраляў горада насіла імя Дзмітрыя Фурманава, савецкага пісьменніка, вайсковага і палітычнага дзеяча.

Як інфармуе сайт ria.ru, рашэнне аб перайменаванні прынялі дэпутаты на сесіі гарадскога масліхата (прадстаўнічага органа ўлады). Адзначаецца, што такім чынам былі падтрыманыя шматлікія прапановы жыхароў Алматы. Адпаведныя інстанцыі іх падтрымалі.

Назарбаеў знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым афіцыйным візітам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі