Палачаніна затрымалі за заўвагу міліцыянту аб паркоўцы на месцы інвалідаў

Палачаніна затрымалі за заўвагу міліцыянту аб паркоўцы на месцы інвалідаў

26-гадовы палачанін адправіўся са сваёй дзяўчынай у краму па прадукты, але апынуўся ў пастарунку, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Здарэнне адбылося 17 лістапада.

Вадзім Казлоўскі заўважыў, што каля крамы "Пяты элемент" міліцэйскі аўтамабіль паркуецца на месцах для інвалідаў. Па словах хлопца, ён ветліва папрасіў кіроўцу патрульнага аўтамабіля прыпаркавацца ў іншым месцы. Ён звярнуў увагу на тое, што свабодных месцаў на стаянцы хапала. У адказ на гэта прапаршчык за рулём адказаў: "Я што, табе перашкаджаю? Не? Ну, тады ідзі сваёй дарогай!"

Палачанін стаў прасіць, каб міліцыянт прадставіўся. У адказ той прапанаваў, каб настойлівы хлопец паказаў яму пашпарт. Дакумента пры сабе ў Казлоўскага не апынулася. Тады міліцыянт заявіў, што не абавязаны прадстаўляцца, бо ён не ўпэўнены, што перад ім грамадзянін Беларусі. Таксама ён дадаў, што закон дазваляе яму стаяць дзе захочацца.

Казлоўскі паведаміў міліцыянту, што апублікуе фота парушэнні ПДР у інтэрнэце і пачаў фатаграфаваць аўто. Інцыдэнт завяршыўся тым, што Казлоўскаму загадалі сесці ў машыну і завезлі ў пастарунак — нібыта для высвятлення асобы. Пры гэтым міліцыянт па-ранейшаму адмаўляўся прадставіцца.

У пастарунку Казлоўскі правёў каля паўгадзіны, пакуль высвятлялі яго асобу. Потым палачаніна папрасілі пакінуць памяшканне, нават не папрасіўшы прабачэння.

Дарэчы, у краму Казлоўскі і яго дзяўчына так і не трапілі: яна паспела зачыніцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі