Палата прадстаўнікоў яшчэ не прызначыла пасяджэнне па новым прэм'еры

Палата прадстаўнікоў яшчэ не прызначыла пасяджэнне па новым прэм'еры

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі яшчэ не прызначыла пасяджэнне па новым прэм'ер-міністры. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе палаты. Дэпутаты на працягу двух тыдняў павінны даць згоду на прызначэнне прэм'ерам Сяргея Румаса.

У адпаведнасці ў пунктам 6 артыкула 84-га Канстытуцыі РБ, пакуль прэм'ер не зацверджаны Палатай прадстаўнікоў, ён з'яўляецца выканаўцам абавязкаў.

Як інфармавала Еўрарадыё, 48-гадовы Румас, кіраўнік Банка развіцця, быў прызначаны прэм'ер-міністрам 18 жніўня. Ён паабяцаў, што "рэвалюцыйных разваротаў" не будзе. Таксама былі прызначаны некалькі віцэ-прэм'ераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі