Пальчыс: Калі вучыўся на гістфаку, спецыялізаваўся на спецслужбах (відэа)

Пальчыс: Калі вучыўся на гістфаку, спецыялізаваўся на спецслужбах (відэа)

Былы палітвязень, стваральнік сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс у жывым эфіры Еўрарадыё распавёў пра гісторыю свайго псеўданіма "Джон Сільвер", выказаўся пра апазіцыю, паразважаў над тым, ці варта чакаць змены ў нашай краіне і як яны могуць адбыцца, не пагадзіўся з параўнаннем яго з украінкай Надзеяй Саўчанка.

Пальчыс кажа, што яго не спрабавалі завербаваць і патлумачыў, чаму:

"Справа ў тым, што калі я яшчэ вучыўся на гістарычным факультэце [БДУ], я спецыялізаваўся на спецслужбах (ён пісаў дыпломную працу на такую тэму — Еўрарадыё). Таму я добра ведаю ўсе хады. І можна сказаць, што да мяне з асцярогай адносіліся... Што ў выніку выльецца ўсё ў нявыгадную для іх інфармацыйную гісторыю".

Былы палітвязень не імкнецца да ўдзелу ў палітыцы ў складзе той жа беларускай апазіцыі. На сённяшні дзень ён хацеў бы працаваць над фармаваннем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, над фармаваннем грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі