Палітпсіхааналіз: пра што сведчыць абяцанне “выразаць усіх”?
У інтэрв’ю ВВС ад Лукашэнкі не тое каб прагучала нешта новае для беларусаў. Хутчэй там было прызнанне таго, што беларусы назіралі на ўласныя вочы, праз што дзясяткам тысяч з іх давялося прайсці асабіста. Гэта і збіцці ў міліцэйскіх пастарунках, і катаванні ў турмах, і немагчымасць працягваць сваю дзейнасць у недзяржаўных арганізацыях альбо незалежных СМІ з-за іх ліквідацыі.
Якія высновы можна зрабіць з убачанага на відэа ВВС? Чаму не спрацоўваюць маральныя і псіхалагічныя тармазы ва ўдзельнікаў рэпрэсій? Ці варта чакаць, што сітуацыя з мігрантамі зменіць стаўленне да рэжыму ў яго прыхільнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.