Палітвязень Ігар Лосік называе закрыты суд у Гомелі "смехапанарамай"

Палітвязень Ігар Лосік называе закрыты суд у Гомелі "смехапанарамай"

У Гомелі працягваецца закрыты суд над групай палітвязняў. Па справе праходзяць Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў. Тэлеграм-канал @navinyonline піша пра тое, што думаюць пра свой суд фігуранты "справы Ціханоўскага".

Лосік у лістах да жонкі называе суд "смехапанарамай". Ціханоўскі піша з СІЗА, што суд можа доўжыцца аж да лістапада. Ён лічыць, што на Новы год ужо не будзе ў Гомелі.

"Калі я такі "злачынец", то няхай даюць вышэйшую меру пакарання, — піша палітвязень Сакаў. — Мяркуючы па тым, як праходзяць будні, разумееш, што табе паказваюць усеагульную зацікаўленасць у адтэрміноўцы".

Статкевіч суд не наведвае: ён сам гэтага дамагаўся, а пасля быў выдалены да спрэчак бакоў.

Закрыты суд пачаўся 24 чэрвеня. Палітвязняў абвінавачваюць у арганізацыі "масавых беспарадкаў" у нашай краіне падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Усе яны былі затрыманыя яшчэ да выбараў і з таго часу знаходзяцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі