У Гомелі пачаўся суд над Ціханоўскім, Лосікам, Статкевічам

У Гомелі пачаўся суд над Ціханоўскім, Лосікам, Статкевічам

24 чэрвеня ў Гомелі пачаўся суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Працэс закрыты і праходзіць у будынку СІЗА. Палітвязняў абвінавачваюць  у арганізацыі "масавых беспарадкаў" у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Усе яны былі затрыманыя яшчэ да выбараў.

Па адной крымінальнай справе праходзяць палітык Статкевіч, палітык і блогер Ціханоўскі, блогер Цыгановіч, адміністратар тэлеграм-канала Лосік, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Сакаў, мадэратар сацыяльных сетак праекта Ціханоўскага Папоў. Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову выставілі абвінавачванні адразу па 4-х артыкулах КК. Гэта яшчэ "распальванне сацыяльнай варожасці", "процідзеянне ажыццяўленню выбарчых правоў" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу выставілі абвінавачванні таксама ў "распальванні сацыяльнай варожасці".

Генеральная пракуратура выставіла пазоў да абвінавачаных у памеры 3,078 млн рублёў (1,2 млн долараў).

У Гомелі пачаўся суд над Ціханоўскім, Лосікам, Статкевічам
Да гомельскага СІЗА прыехалі еўрапейскія дыпламаты і прадстаўнікі дзяржаўных СМІ. Радыё Свабода перадае, што прапагандысты намагаюцца паразмаўляць з дыпламатамі, але тыя адмаўляюцца. Будынак СІЗА ачэплены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі