Палітвязень Зміцер Дашкевіч дагэтуль знаходзіцца ў ШІЗА
Зміцер і Наста Дашкевічы / асабісты архіў
Палітзняволены Зміцер Дашкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў ШІЗА ВК №14, куды яго этапавалі на пачатку кастрычніка і адразу змясцілі ў штрафны ізалятар. Пра гэта напісала яго жонка Наста, якая паўтары тыдні таму пачала адбываць "хатнюю хімію" за ўдзел у пратэстах.
Дашкевіча затрымалі ў сакавіку 2022 года і арыштавалі па адміністрацыйным артыкуле. Пасля 15-ці сутак ён так і не выйшаў на волю — быў перазатрыманы па "народным" артыкуле аб удзеле ў масавых беспарадках — за прысутнасць на маршы 23 жніўня 2020 года. Такое ж абвінавачанне было выстаўлена і яго жонцы.
Прысуд актывістам Змітру і Насце Дашкевічам быў вынесены 14 ліпеня. Змітру прысудзілі паўтара гады калоніі, Насце — тры гады "хатняй хіміі". Падчас следства ў пары нарадзілася чацвёртае дзіця — хлопчык Даніла.
Пісаць Змітру Дашкевічу можна на адрас: ВК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міра, 1А.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.