Палітвязня Аляксандра Івуліна этапавалі ў калонію ў Івацэвіцкім раёне
Палітвязня Аляксандра Івуліна этапавалі ў папраўчую калонію № 22 у Івацэвіцкім раёне, паведамляюць праваабаронцы. Яна знаходзіцца ў пасёлку Даманава, вядомая як "Воўчыя норы". Раней туды змяшчалі пераважна асуджаных па "наркатычных" артыкулах, але летась пачалі адпраўляць палітвязняў.
У студзені 2022-га спартыўнага журналіста і футбаліста асудзілі ў Мінску на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — ва ўдзеле ў вулічных пратэстах 2020 года.
Івулін знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2021-га, прызнаны палітычным зняволеным. У лютым яго перавезлі з Мінска ў баранавіцкі СІЗА, дзе ён прабыў два месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.