Палітвязня Юрыя Касцюка ўсё ж вывезлі з Расіі ў Беларусь

Юрый Касцюк / t.me/viasna_brest
Юрый Касцюк / t.me/viasna_brest

Палітвязня Юрыя Касцюка ўсё ж вывезлі з Расіі ў Беларусь. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Пружанах, піша @radiosvaboda. Касцюка збіраліся экстрадаваць у РБ яшчэ 13 кастрычніка (і праваабаронцы пісалі, што экстрадыцыя адбылася), але ён у аэрапорце ў Сочы парэзаў сабе вены. Пасля аказання меддапамогі беларуса збілі прыставы і вярнулі ў Цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян. Далей яго вывезлі ў невядомым кірунку за 2 дні да абскарджання судовага рашэння.

Юрыя Касцюка ў траўні 2022-га затрымалі ў расійскім Сочы — у аэрапорце, калі ён збіраўся вылецець у Азербайджан. Расійскія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У лістападзе 2020-га Касцюка судзілі ў Беларусі за "знявагу дзяржаўных сімвалаў". Ён атрымаў год "хіміі". Праз год пакаранне замянілі на больш строгае — на 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. На волю палітвязень выйшаў 6 студзеня 2022-га.

Паводле папярэдніх звестак, у вышук яго абвясцілі па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" праз удзел у тэлеграм-чаце, які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на "хімію".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі