Палітвязнямі прызналі 18 беларусаў, у тым ліку экс-каліноўца Васіля Верамейчыка

Васіль Верамейчык

Васіль Верамейчык / тэлеканал АНТ

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек.

Гэта Таццяна Кашчэева, Уладзімір Кашчэеў, Ігар Бацян, Ілля Нарышкін, Наталля Зайцава, Ян Карліёнаў, Алена Барысюк, Анатоль Шуляк, Анастасія Жыльская, Наталля Мікуліч, Ірына Мазоль, Дзмітрый Голуб, Таццяна Аляксейчык, Аляксандр Яцкевіч, Аляксей Сіленка, Таццяна Бадрэнка, Алена Марозава, Васіль Верамейчык.

Большасць з іх асуджаная ці ўзятая пад варту па абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці ці абразе Лукашэнкі.

Курсант Акадэміі МУС Ілля Нарышкін асуджаны на 15 гадоў за намер ваяваць дзеля абароны Украіны ад расійскай агрэсіі.

Таксама ў лік палітвязняў далучаны экс-каліновец Васіль Верамейчык, які быў затрыманы ў В'етнаме і на наступны дзень дэпартаваны ў Беларусь.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1287 палітвязняў. Колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, перавышае гэты лік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі