Палітвязню Арцёму Пракапенку адмовілі ў памілаванні

Палітвязень Арцём Пракапенка не выйдзе на волю ў бліжэйшы час — яму адмовілі ў памілаванні, прашэнне аб якім ён напісаў два месяцы таму. 17 красавіка малады чалавека патэлефанаваў родным з магілёўскай калоніі і паведаміў, што яму паказалі адказ камісіі аб памілаванні, дзе ўтрымлівалася адмова ў прашэнні без тлумачэння прычын. Сам дакумент Арцёму не выдалі, толькі далі азнаёміцца за кароткі час, інфармуе сайт spring96.org

Арцём Пракапенка разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым 16 кастрычніка 2010 года вырашылі зрабіць сімвалічную акцыю супраць ціску на сацыяльных актывістаў і прадстаўнікоў анархісцкага руху ў межах так званай “справы мінскіх анархістаў”. Хлопцы кінулі ў будынак КДБ у Бабруйску 2 бутэлькі з гаручай запальняй сумессю і пашкодзілі фасад будынку. Шкода ацэньвалася ў 253 653 рубля, то бок, каля 80 долараў па тагачасным курсе.

Дзеянні анархістаў кваліфікавалі як хуліганства. Арцём Пракапенка атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі — 4 гады свайго тэрміну ён ужо адбыў. Яго паплечнік Павел Сырамолатаў, таксама асуджаны па гэтай справе, пісаў прашэнне аб памілаванні і быў вызвалены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі