Палітык Андрэй Ягораў прапануе мяняць палітвязняў на легітымнасць рэжыму

Андрэй Ягораў

Андрэй Ягораў / Euroradio

Чалец Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў лічыць, што ціск на рэжым Лукашэнкі не прыносіць вынікаў, на якія спадзяваліся дэмсілы. Заява адбылася на канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіць у гэтыя выходныя ў Літве.

“Я б абмяняў частковае прызнанне легітымнасці Лукашэнкі і прыезд еўрапейскіх амбасадараў у Мінску на масавае вызваленне палітвязняў”, — падкрэсліў палітык.

Яму апаніраваў чалец Аб’яднага пераходнага кабінету Павел Латушка. Палітык не згодны з падобнай стратэгіяй. Ён  не гатовы “прызнаць Лукашэнку” і прапануе працягваць ціснуць. А на выбарах 2025 года не задавольвацца байкотам (бо цішыня на выбарах — гэта і ёсць тое, што патрэбна рэжыму), а галасаваць супраць усіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі