Палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк дадалі год калоніі

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк / tvr.by

Суд у Рэчыцы дадаў палітзняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк адзін год і адзін дзень зняволення (гэта не адбыты дзень з былога прысуду) ў калоніі агульнага рэжыму. Яе судзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".

Яшчэ адзін год зняволення для жанчыны запрасіў пракурор Яўген Малалетнікаў, а суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў год зняволення Шарэнда-Панасюк, падтрымаў. 

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста, якая трапіла за краты ў студзені 2021 года. У чэрвені таго ж года яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў "гвалце" ў дачыненні да міліцыянераў і іх "абразе", а таксама ў "абразе Лукашэнкі". Пазней яе яшчэ двойчы судзілі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі калоніі. Агульны прысуджаны ёй тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі. У красавіку 2024-га прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з палітзняволенай: яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік. Паліна мусіла выйсці на волю 21 траўня 2024 года, але яе перавялі ў гомельскае СІЗА і трэці раз абвінавацілі ў "непадпарадкаванні". 

На волі Паліну Шарэнда-Панасюк чакаюць двое сыноў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі