Палкоўнік міліцыі з Гродна на асабістым аўтамабілі збіў жанчыну
Скрыншот з відэа "Беларусь 4".
Палкоўнік міліцыі з Гродзенскага УУС збіў пешахода ў Бярозаўцы Лідскага раёна. ДТЗ адбылося вечарам у пятніцу, 27 кастрычніка.
Было цёмна, ішоў дождж. 44-гадовы намеснік кіраўніка абласной міліцыі Уладзімір Сацюк знаходзіўся за рулём свайго асабістага аўтамабіля ў непрацоўны час. Ён быў цвярозы.
Чаму не змог пазбегнуць наезду, пакуль не зразумела. Жанчыну з пераломам нагі шпіталізавалі. Абставіны здарэння высвятляе следчы камітэт, распавёў "Вечернему Гродно" начальнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
Уладзімір Сацюк займае пасаду намесніка начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама і начальніка міліцыі грамадскай бяспекі амаль 8 гадоў. Палкоўнік родам з Брэста, да прызначэння ў Гродне служыў у Мінску. У яго тры вышэйшыя адукацыі: скончыў БДУІР, Акадэмію МУС, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У сакавіку 2017 года Уладзімір Сацюк быў героем рубрыкі "Каментар дня" на тэлеканале "Беларусь 4":