Палкоўнік МУС: інтэрнэт нельга забараніць, як нельга забараніць паветра
13 ліпеня першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі, палкоўнік міліцыі Генадзь Казакевіч у стрыме выказаўся наконт досведу Расіі са спробай блакіроўкі тэлеграм-каналаў.
"Маё асабістае меркаванне... З тэхнічнай кропкі гледжання нельга, а з інфармацыйнай... проста па-дурному блакаваць не толькі тэлеграм-каналы, але і нейкія рэсурсы, — кажа Казакевіч. — Чаму? Таму што інтэрнэт нельга забараніць, як нельга забараніць паветра. Але, тым не менш, у выпадку пагрозы нацыянальнай бяспецы, у выпадку пагрозы распаўсюду любой дэструктыўнай інфармацыі... мы можам эфектыўна блакаваць доступ карыстальнікаў нацыянальнага сегменту да гэтых рэсурсаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.