Палова "дармаедаў" Магілёўшчыны жыве ў Бабруйску

Палова "дармаедаў" Магілёўшчыны жыве ў Бабруйску

У Магілёўскай вобласці ўжо 123 чалавекі паведамілі ў падатковую інспекцыю пра "няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў". Такім чынам, яны павінны заплаціць так званы "падатак на дармаедаў".

Як адзначае праваабарончы сайт "Вясна", 61 чалавек з іх — жыхары Бабруйска, што складае палову заяўнікаў. Дарэчы, магілёўцаў налічылася толькі 36.

Падаткавікі абяцаюць 10-адсоткавую зніжку, калі грамадзяне падаюць пра сябе адпаведныя звесткі да 31 траўня бягучага года. Паведамляецца, што названыя 123 жыхары Магілёўшчыны заплацілі ў падатковую 249,5 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі