Палова канкурсантак "Міс Беларусь — 2016" захварэла

Палова канкурсантак "Міс Беларусь — 2016" захварэла

Адразу 12 удзельніцаў конкурсу "Міс Беларусь-2016" звярнуліся па дапамогу да медыкаў. У каментары "Мінск-Навінам" прэс-сакратар тэлеканала АНТ Юлія Дубоўская паведаміла, што цяпер дзяўчаты праходзяць абследаванне ў сталічнай паліклініцы №1.

"Канчатковага дыягназу пакуль няма. Магчыма, нейкая страўнікавая інфекцыя, а магчыма, ВРВІ, бо апошнія некалькі дзён былі асабліва халоднымі", — распавяла Дубоўская.

Дарэчы, 27 красавіка некаторыя ўдзельніцы конкурсу паведамілі ў сацсетках, што галасаванне спыняецца. Па словах прэс-сакратара АНТ, прычынай стаў перанос даты фіналу. Раней заключны этап конкурсу прыгажосці быў прызначаны на 6 траўня ў "Прайм-холе". Аднак цяпер арганізатары хочуць перанесці фінал на больш маштабную пляцоўку. Бліжэй да фіналу галасаванне будзе адноўлена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі