Паляк, які збег у Беларусь, затрымліваўся за кіраванне ў нецвярозым стане

Паляк, які збег у Беларусь, затрымліваўся за кіраванне ў нецвярозым стане

Польскі вайсковец Эміль Чэчка, які збег у Беларусь, на мінулым тыдні быў затрыманы за кіраванне ў нецвярозым стане. Па неафіцыйных звестках, ён меў у крыві 1,5 праміле алкаголю і быў пад уздзеяннем марыхуаны. Пасля гэтага ён вярнуўся на службу на мяжы з Беларуссю, паведамляе bialystok.wyborcza.pl. У сацсетках Чэчкі ёсць здымак пасля ДТЗ, датаваны лютым гэтага года.

Раней міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што ў вайскоўца "былі сур'ёзныя праблемы з законам, і ён падаў заяву аб звальненні з арміі". Цяпер разбіраюцца, чаму яго не звольнілі, а адправілі на мяжу.

17 снежня беларускія памежнікі паведамілі пра пераход польскага салдата, які, па іх словах, папрасіў палітычнага прытулку. Эміль Чэчка нібыта нязгодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе. Неўзабаве прапагандысты зрабілі з ім інтэрв'ю. Па словах Чэчкі, ён "дэзерціраваў з войска праз калючы дрот, парваў штаны, параніў руку, перабег праз нейтральную паласу... зняў форму і без адзення... пабег у бок Беларусі".

Тлумачэнні вайскоўца аб прычынах учынку блытаныя. Ён то наракае на дзяржаўную палітыку, то на польскіх контрразведчыкаў, а пасля заяўляе, што з яго польскі бок зробіць "самага кепскага чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі