Памежнікі паведамілі пра чарговую смерць на мяжы з Польшчай

Цела загінулага мігранта / кадр з відэа
Цела загінулага мігранта / кадр з відэа

Пра чарговую смерць на мяжы з Польшчай паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

23 лістапада нарад знайшоў каля памежнага плота "цела мужчыны афрыканскай знешнасці". Цела выявілі каля брамкі, прызначанай для міграцыі жывёл.

Паведамляецца, што гэта ўжо пятая смерць мігрантаў на мяжы з Польшчай. Раней целы бежанцаў былі знойдзеныя на мяжы 3 красавіка, 2 кастрычніка, 19 і 21 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі