Памерла актывістка, якую з суда над палітвязнямі забрала "хуткая"

Святлана Рынкевіч / t.me/belsat/
Святлана Рынкевіч / t.me/belsat/

У шпіталі памерла гродзенская актывістка Святлана Рынкевіч, якую з суда над палітвязнямі Паўлам Мажэйкам і Юліяй Юргілевіч забрала "хуткая". Як паведамляе "Белсат", яна прыходзіла на шмат якія палітычныя судовыя працэсы, якія адбываліся ў Гродне, каб падтрымаць палітзняволеных.

"Гэта тыя маленькія нябачныя героі, якія падыходзяць, каб усміхнуцца чалавеку ў клетцы — і для многіх палітвязняў гэта адзіная ўсмешка, якую яны бачаць у судовай залі", — напісала ў сацсетках жонка Мажэйкі Ірына Чарняўка.

У чацвер каля 16-й гадзіны, калі суддзя зрабіў паседжанне па справе Мажэйкі і Юргілевіч закрытым, сябры і сваякі выйшлі з судовай залы і сабраліся ў двары перад будынкам суда. Святлане Рынкевіч у гэты момант стала кепска, яна асела на зямлю і страціла прытомнасць. "Хуткая" забрала яе ў бальніцу. Уначы жанчына памерла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі