Памежнікі Украіны абвяргаюць звесткі пра парушэнне паветранай прасторы Беларусі

Памежнікі Украіны абвяргаюць звесткі пра парушэнне паветранай прасторы Беларусі

Дзяржаўная памежная служба абвяргае звесткі, быццам украінскі самалёт парушыў паветраную прастору Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, інцыдэнт з самалётам "DA-42" адбылося 25 верасня. 28 верасня ў МЗС Беларусі быў выкліканы ўкраінскі пасол Ігар Кізім. Яму ўручылі дыпламатычную ноту "па прадстаўленні Міністэрства абароны”.

Прэс-сакратар Памежнай службы Алег Слабадзян на сваёй старонцы ў Фэйсбук абверг гэтыя звесткі. Па яго словах, украінскі самалёт вёў планавы палёт і не парушаў паветраную прастору Беларусі.

"Самалёт DA-42 Дзяржаўнай памежнай службы Украіны 25 верасня выконваў планавы палёт з мэтай паветранага маніторынгу дзяржаўнай мяжы на ўчастках Чарнігаўскага і Жытомірскага памежных атрадаў. Сумежны бок загадзя быў папярэджаны пра выкананне палётаў ведамасным самалётам на названых участках. Самалёт абсталяваны сістэмай другаснай лакацыі, што дазваляе органам кіравання паветраным рухам адсочваць палёт самалёта. Органы кіравання паветраным рухам "Украэрарух" назіралі палёт самалёта. Па іх інфармацыі, парушэнняў дзяржаўнай мяжы не зафіксавана", — напісаў Слабадян.

Ён дадаў, што палёт самалёта адсочвалі таксама радыётэхнічныя падраздзяленні Паветраных сіл Украіны, і яны таксама не зафіксавалі парушэнняў дзяржаўнай мяжы.

Разам з тым прэс-сакратар украінскіх памежнікаў дадаў, што інфармацыя наконт гэтага палёту  будзе яшчэ раз правераная — "для аб'ектыўнага высвятлення ісціны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі