Памежны камітэт — пра тое, ці распачыналі ў Беларусі справы на мігрантаў
У Дзяржаўным памежным камітэтэце Беларусі паведамілі пра тое, ці распачыналі ў нашай краіне справы на мігрантаў за іх учынкі ў памежнай зоне восенню 2021-га. Як вядома, яны секлі там дрэвы, ламалі агароджу і г. д. Раней у інтэрнэце з'явілася петыцыя, аўтары якой прасілі даць прававую ацэнку дзеянням і мігрантаў, і беларускіх сілавікоў, якія іх не спынялі. У адказе памежнага камітэта адзначаецца, што "адміністрацыйны або крымінальны працэс у адносінах да названай катэгорыі асобаў не пачынаўся". Чаму? Бо ўлады ўлічваюць "уразлівае становішча бежанцаў, нязначнасць учыненых імі дзеянняў".
У петыцыі, дарэчы, былі падрабязна разабраныя дзеянні мігрантаў і вызначаны адміністрацыйныя і крымінальныя артыкулы, па якіх іх можна было б прыцягнуць да адказнасці.
У Дзяржаўным памежным камітэце лічаць, што асноўную пагрозу бяспецы Беларусі ствараюць "зусім не бежанцы". Адказ прадказальны. Як вядома, ЕС абвінавачвае ў арганізацыі міграцыйнага крызісу ўлады Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.