Памежны камітэт заяўляе, што латвійскі верталёт парушыў мяжу
Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што 10 лютага з боку Латвіі ў паветраную прастору Беларусі заляцеў верталёт
"Латвійскі верталёт Agusta Westland заляцеў на беларускую тэрыторыю ў раёне населенага пункту Думарышкі Браслаўскага раёна на глыбіню да 400 метраў і вярнуўся назад у Латвію", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Два дні таму, 8 лютага, беларускія памежнікі заявілі, што мяжу парушыў самалёт АН-2 ("кукурузнік"), які заляцеў на 300 метраў на тэрыторыю Беларусі. З "кукурузнікаў" латвійскія вайскоўцы адсочваюць перамяшчэнні нелегалаў праз беларуска-латвійскую мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.