Памілаваныя і выйшлі на волю асуджаныя за карупцыю Ласіцкі і Бялецкі

Памілаваныя і выйшлі на волю асуджаныя за карупцыю Ласіцкі і Бялецкі

Памілаваныя і выйшлі на волю асуджаныя за карупцыю экс-намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і акадэмік Аляксандр Бялецкі, які ўзначальваў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, паведамляе onliner.by. Яны прабылі за кратамі амаль тры гады.

У лютым 2019 года Ласіцкага за хабар у асабліва буйным памеры асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Бялецкага прызналі вінаватым у хабарніцтве і прысудзілі да 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Гэта была гучная справа лекараў аб карупцыі пры пастаўках медыцынскага абсталявання па завышаных коштах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі