Памёр актор Дзмітрый Малашчыцкі

Дзмітрый Малашчыцкі

Дзмітрый Малашчыцкі / старонка ў Фэйсбуку

Стала вядома пра смерць беларускага актора Дзмітрыя Малашчыцкага. Пра гэта ў сацсетках напісалі ягоныя знаёмыя.

Малашчыцкаму было 45 гадоў. Ад сярэдзіны нулявых ён граў у расійскіх, украінскіх і беларускіх фільмах і серыялах. Актор здымаўся ў такіх стужках, як "Сваты", "Мухтар. Новы след", "Мужчыны не плачуць" і г. д.

У ліпені 2020-га ён разам з іншымі акторамі, музыкамі, рэжысёрамі, літаратарамі, журналістамі ўдзельнічаў у запісе відэазвароту з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў.

"Я беларус і жыву ў Беларусі. У маёй краіне адбываецца безмяжак яшчэ большы, чым за апошнія 26 гадоў. Ён мне надакучыў. Я патрабую сумленных выбараў", — казаў Малашчыцкі ў відэазвароце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі