Памёр Аляксей Каўка — дысідэнт, дыпламат, гісторык і літаратуразнаўца

Аляксей Каўка

Аляксей Каўка / svaboda.org

21 сакавіка памёр літаратуразнаўца і гісторык Аляксей Каўка, які апошнім часам жыў у Маскве. Пра яго смерць напісаў у Фэйсбуку літаратар Міхась Скобла.

Аляксей Каўка нарадзіўся 20 верасня 1937 года ў Ігуменскім (цяпер Чэрвенскім) раёне Мінскай вобласці, скончыў БДУ, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. 3 1954 года быў на культурна-асветніцкай і камсамольскай працы. У 1979-82 гадах Каўка быў прадстаўніком Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязяў з заграніцай, дарадцам амбасады СССР у Польшчы. 3 1987 года працаваў галоўным рэдактарам часопіса "Советское славяноведение", з 1989-га — у Інстытуце сусветнай літаратуры імя Максіма Горкага Расійскай Акадэміі навук.

У 1976-77 гадах Аляксей Каўка напісаў "Письмо к русскому другу", дзе пратэставаў супраць асіміляцыйнай палітыкі ў БССР. Гэты ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, трапіў у Польшчу, а потым у Вялікабрытанію, дзе быў выдадзены паралельна на рускай і англійскай мовах у 1979 годзе.

Калі Каўка быў на дыпламатычнай службе, ён пераправіў на Захад паштоўку беларускага мастака Яўгена Куліка да 1000-годдзя Беларусі (1980). Яе надрукавала беларуская дыяспара ў ЗША і распаўсюдзіла па свеце. Таксама Каўка пераслаў на Захад рукапіс кнігі беларускага сацыёлага Алега Бембеля "Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс", якая паказвала палітыку КПСС у нацыянальнай сфэры. Кніга была выдадзеная ў Лондане ў 1985-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі