Памёр беларускі баксёр і трэнер Анатоль Беразюк

Памёр беларускі баксёр і трэнер Анатоль Беразюк

У Бабруйску памёр вядомы беларускі баксёр і трэнер Анатоль Беразюк. Яму было 69 гадоў, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі боксу. Беразюк — двухразовы чэмпіён СССР, майстар спорту міжнароднага класу. Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры з 1977-га працаваў трэнерам, быў віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі прафесійнага боксу Беларусі.

Вядома, што ў дзяцінстве Анатоль Беразюк сур'ёзна займаўся гімнастыкай, веславаннем, але ў выніку аддаў перавагу боксу. Яго называюць легендарным, унікальным баксёрам. Больш за тры дзясяткі сваіх пераможных баёў ён заканчваў у першым раўндзе накаўтам. Падрабязна пра Беразюка можна прачытаць тут.

Памёр беларускі баксёр і трэнер Анатоль Беразюк
sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі