Памёр польскі акцёр Пятрашак, вядомы па ролі банкіра Крамера ў камедыі "Ва-банк"

Леанард Пятрашак / pap.pl
Леанард Пятрашак / pap.pl

Памёр польскі акцёр Леанард Пятрашак. Яму было 86 гадоў, паведамляе pap.pl.

Пятрашак упершыню зняўся ў кіно ў 1957 годзе (агулам у яго каля 30 фільмаў). Самыя яго вядомыя працы — серыял "Чорныя тучы" (1973) і крымінальная камедыя "Ва-банк" (1981), і яе працяг — "Ва-банк-2" (1984) — роля банкіра Крамера. Ён працаваў у тэатрах Лодзі, Познані і Варшавы.

Леанарда Пятрашака пахаваюць на яго малой радзіме ў Быдгашчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі