Памёр самы высокі чалавек на Зямлі — украінец Леанід Стаднік

Ён жыў у бацькоўскай хаце разам з сястрой у вёсцы Падалянцы Чуднаўскага раёна Жытомірскай вобласці. Раней працаваў ветлекарам у калгасе, у апошнія гады — ў сваёй гаспадарцы.

Рост мужчыны складаў 2,5 метра. Гэта было для яго вялікай праблемай. Ён насіў абутак 62-га памеру, а вопратку 70-га. Увесь час былі праблемы са здароўем, Леанід Стаднік перанёс аперацыю, атрымаў інваліднасць 1-й групы.

Як інфармуе сайт censor.net.ua, прычынай смерці самага высокага чалавека на планеце стала кровазліццё. Памёр Стаднік у жытомірскай бальніцы.

Вядома, што ўкраінец не хацеў патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса і адмаўляўся ад афіцыйных вымярэнняў свайго росту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі