Памёр славуты расійскі рэжысёр Юрый Любімаў
Ён пражыў 97 гадоў.
Заснавальнік Тэатру на Таганцы Юрый Любімаў пайшоў з жыцця ў Маскве, паведамляюць расійскія СМІ. Ён памёр у Боткінскай лякарні, куды быў дастаўлены ў цяжкім стане 2 кастрычніка з сардэчнай недастатковасцю. Лекары рабілі ўсё магчымае, каб паставіць яго на ногі, але хвароба была мацнейшай.
Юрый Любімаў нарадзіўся 30 верасня 1917 года. Ён заснаваў Тэатр на Таганцы ў 1964 годзе. Рэжысёр кіраваў ім цягам 20 гадоў, да 1984 года, калі быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 1989 Любімаў зноў вярнуўся на пасаду мастацкага кіраўніка Таганкі.
У чэрвені 2011 паміж Любімавым і трупай тэатра на гастролях у Чэхіі адбыўся канфлікт. З 15 ліпеня 2011 года Любімаў не працуе ў тэатры.