Памёр знакаміты літоўскі акцёр Данатас Баніёніс
Два дні таму ў яго здарыўся інсульт, а сёння Баніёніс памёр у бальніцы ў Вільні на 91-м годзе жыцця.
Данатас Баніёніс пачаў сваю кар'еру ў кіно ў 1959 годзе. Сярод самых вядомых фільмаў Баніёніса — "Ніхто не хацеў паміраць", "Мёртвы сезон", "Салярыс". На тэатральнай сцэне ў яго было каля 100 роляў.
Як адзначае Delfi, шэсць гадоў таму Баніёніс пахаваў сваю жонку Анутэ, пасля чаго ў яго пачаліся праблемы са здароўем.