Памёр заснавальнік рок-гурта Nazareth Дэн Маккаферці
Дэн Маккаферці / Hermann J. Knippertz, AP Photo
8 лістапада ва ўзросце 76 гадоў памёр заснавальнік і вакаліст рок-гурта Nazareth Дэн Маккаферці. Паведамленне пра гэта з'явілася на афіцыйнай старонцы гурта ў Фэйсбуку.
Прычыны смерці не называюцца. Як нагадвае Бі-Бі-Сі, у 2013 годзе спявак абвясціў, што спыняе рэгулярныя выступы праз праблемы са здароўем. У Маккаферці былі хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх і язва страўніка. Пры гэтым спявак працягваў запісваць музыку: яго голас гучыць на альбоме Nazareth 2014 года "Rock'n'Roll Telephone".
Маккаферці быў адным з заснавальнікаў Nazareth у 1968 годзе. Ён быў суаўтарам самых папулярных кампазіцый рок-гурта, у тым ліку "Broken Down Angel" і "Bad Bad Boy".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.