Памёр журналіст і літаратар Аляксандр Тамковіч

Аляксандр Тамковіч / БАЖ
Аляксандр Тамковіч / БАЖ

Не стала журналіста і літаратара Аляксандра Тамковіча. Ён памёр на 58-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.

"Тата пайшоў з жыцця. Вечны спакой", — напісала ў Facebook яго дачка.

Тамковіч працаваў журналістам і адначасова збіраў гісторыі вядомых беларусаў. На аснове гэтых гутарак потым ствараў кнігі. Быў членам БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Быў узнагароджаны прэміяй імя Юрыя Захаранкі "З паднятым забралам" і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча.

Развітанне з Аляксандрам Тамковічам адбудзецца заўтра, 5 сакавіка, а 10-й раніцы ў касцёле Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі