Пантонны мост, узведзены расійскімі вайскоўцамі на Прыпяці ў Беларусі, знік

Пантонны мост, узведзены расійскімі вайскоўцамі на Прыпяці ў Беларусі, знік

Пантонны мост, узведзены расійскімі вайскоўцамі на Прыпяці ў Беларусі, знік. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на свае крыніцы і здымкі, зробленыя са спадарожніка.

Мост днямі з'явіўся ў 7 кіламетрах ад мяжы Украіны ў Чарнобыльскай зоне адчужэння. Там было шмат тэхнікі. Узнікла версія, што пантонны мост расіяне могуць выкарыстаць для перакідання вайскоўцаў на тэрыторыю Украіны праз зону ЧАЭС. У Мінабароны Беларусі ўсё тлумачылі вучэннямі.

Эксперты мяркуюць, што мост сапраўды выкарысталі падчас вучэнняў і дэмантавалі. Праўда, дапускаецца і тое, што тэхніку ўжо перакінулі на іншы бераг і патрэбы ў мосце няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі