Папа Рымскі Францішак: Свет атручаны духам спажывання

Папа Рымскі Францішак: Свет атручаны духам спажывання

Папа Рымскі Францішак Першы правёў на Раство набажэнства ў Ватыкане. Гэта яго трэцяе свята Божага Нараджэння на пасадзе кіраўніка рыма-каталіцкай царквы.

У сваёй святочнай прамове пантыфік заклікаў усіх, хто “атручаны духам спажывання і аслеплены знешнім бляскам”, прыгадаць пра нязменныя каштоўнасці жыцця. Францішак закрануў важныя для яго тэмы міласэрнасці, спачування, суперажывання і справядлівасці.

“У грамадстве, так часта апоеным духам спажывання і жаданнем асалодаў, багаццем і марнатраўствам, самазакаханасцю і мітуснёй, гэтае немаўля [Ісус] заклікае нас да стрыманага жыцця, іншымі словамі, да жыцця ў прастаце, паслядоўнасці, неабходнай для таго, каб пабачыць і зразумець, што важна”, — сказаў пантыфік.

Папа Рымскі дадаў, што кожны чалавек павінен дазволіць прастаце Ісуса-немаўля напоўніць душу і натхніць жыццю.

На каляднае набажэнства пантыфіка ў саборы Святога Пятра ў Ватыкане сабраліся 10 тысяч чалавек. У пачатку тыдня Францішак сказаў, што крыху прастуджаны і таму падчас набажэнства выглядаў стомленым і прамаўляў хрыпатым голасам, перадае ВВС.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі