Папа Рымскі не хоча кіраваць каталіцкай царквой пажыццёва

Папа Рымскі Францішак заявіў, што каталіцкая царква не павінна выбіраць пажыццёвых лідараў. Ён лічыць, што пажыццёвы пантыфікат павышае рызыкі для Ватыкана стаць падобным да дзяржавы з дыктатарскім рэжымам. Такую заяву лідар каталікоў зрабіў, выступаючы на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане перад 30 тысячамі вернікаў. Ён таксама адзначыў, што адзіны, каго нельга замяніць у царкве — гэта Святы Дух, перадае ВВС.

Раней 78-гадовы пантыфік ужо казаў, што гатовы зняць з сябе паўнамоцтвы ў выдапку праблемаў са здароўем. Таксама ён выказваўся, што не з’яўляецца прыхільнікам ідэі ўвесці фіксаваны ўзрост, калі рымскія біскупы павінны пакідаць Святы Прастол.

Папярэднік Францішка папа Бенедыкт XVI стаў першым за 600 год гісторыі пантыфікам, які добраахвотна склаў свае паўнамоцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі