Парашэнка: Крым ёсць і будзе ўкраінскім
Пра гэта новы прэзідэнт Украіны заявіў у часе інаўгурацыі, якая прайшла сёння ў Кіеве, перадае ТСН.
“Я сказаў кіраўніцтву Расіі ў Нармандыі, што Крым ёсць і будзе ўкраінскім”, — заявіў прэзідэнт у зале Вярхоўнай Рады.
Напярэдадні Пятро Парашэнка прымаў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя высадкі саюзнікаў у Нармандыі. Размова Парашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася ў прысутнасці канцлера ФРГ Ангелы Меркель.