Парашэнка: Украіна застанецца ўнітарнай дзяржавай
Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў у звароце да ўкраінскага народу пасля інаўгурацыі ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
“Менавіта еўрапейскі досвед паказвае нам, што значную частку паўнамоцтваў ужо цяпер трэба дэлегаваць з цэнтру мясцовым органам улады. Рэформа па дэцэнтралізацыі пачнецца ўжо сёлета зменамі ў Канстытуцыю. Новыя паўнамоцтвы атрымаюць новаабраныя мясцовыя саветы, але Украіна была, ёсць і будзе ўнітарнай дзяржавай. Трызненне аб федэралізацыі не мае глебы для Украіны”, — цытуе Парашэнку УНІАН.
Фота: REUTERS