Парламент Грэцыі ратыфікаваў меры жорсткай эканоміі

Дэпутаты парламента Грэцыі прагаласавалі за прыняцце пакета мер жорсткай эканоміі, перадае BBC. Такую папярэднюю ўмову вылучэння шматмільярднага пакета дапамогі ставілі крэдыторы з краін еўразоны.

Супраць пагаднення прагаласавалі некаторыя ўплывовыя дэпутаты ад кіруючай левай партыі "СІРЫЗА".

За 86 мільярдаў еўра крэдыторы патрабуюць ад Грэцыі шэраг мераў эканоміі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра павышэнне падаткаў і пенсійнага ўзросту.

Перад галасаваннем у парламенце праціўнікі пагаднення зладзілі шматлюдныя акцыі на афінскіх вуліцах. А прафсаюзы дзяржслужбоўцаў, муніцыпальных работнікаў і ўладальнікаў аптэк арганізавалі забастоўкі.

Акрамя Грэцыі, здзелку павінны ратыфікаваць таксама парламенты некалькіх іншых краін еўразоны, у тым ліку Нямеччыны.

Між тым, у аўторак быў абнародаваны даклад МВФ, у якім прагназуецца, што прапанаваныя меры ўсё адно не вырашаць праблему грэцкай запазычанасці.

Фота: АР, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі