Парламентарыі з ЗША і ЕЗ заклікалі забараніць палёты над Беларуссю

Самалёт Ryanair пасля прымусовай пасадкі ў Мінску прыбыў у Вільню​ / Reuters
Самалёт Ryanair пасля прымусовай пасадкі ў Мінску прыбыў у Вільню​ / Reuters

Забараніць палёты грамадзянскіх судоў у беларускай паветранай прасторы заклікалі ў сумеснай заяве кіраўнікі камітэтаў па замежных справах парламентаў дзевяці краін, у тым ліку ЗША, Германіі і Вялікабрытаніі. Тэкст дакумента апублікавала прэс-служба амерыканскага сенатара Роберта Менендэса.

Заява была прынятая пасля вымушанай пасадкі ў Мінску самалёта кампаніі Ryanair і затрымання аднаго з пасажыраў журналіста Рамана Пратасевіча.

Парламентарыі ацанілі тое, што адбылося, як "акт пірацтва", які "падвергнуў пасажыраў і экіпаж сур'ёзнай небяспецы". У сувязі з гэтым яны заклікалі міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ICAO) "неадкладна расследаваць гэтае відавочнае парушэнне свабоды транзіту паміж дзяржавамі і пагрозы самалёту".

Да з'яўлення справаздачы ICAO яны прапанавалі "выключыць Беларусь з арганізацыі і забараніць палёты над Беларуссю, уключаючы палёты ў краіну і з краіны". На думку дэпутатаў, цяперашняя беларуская ўлада не можа забяспечыць бяспеку грамадзян.

"Гэта акт дзяржаўнага тэрору і выкрадання — пагроза ўсім тым, хто падарожнічае па Еўропе і далей. Гэта нельга пакінуць як ёсць", — адзначылі парламентарыі. Яны запатрабавалі неадкладна і безумоўна вызваліць Рамана Пратасевіча "і ўсіх іншых палітвязняў", а таксама правесці новыя выбары ў Беларусі пад наглядам АБСЕ.

"Тыраніі не месца ў Беларусі ці ў Еўропе. Яна пагражае не толькі іх грамадзянам, але і мільёнам іншых ва ўсім свеце", — лічаць дэпутаты.

Парламентарии из США и ЕС призвали запретить полеты над Беларусью
Рэйс Ryanair FR4978 ляцеў з Афін у Вільню, і быў вымушаны прызямліцца ў Мінску / Delfi.lt

Зварот падпісалі Павел Фішэр (Чэхія), Норберт Рэтген (Германія), Чарлі Фланаган (Ірландыя), Том Тугендат (Вялікабрытанія), Рыхардс Колс (Латвія), Жыгімантас Павілёніс (Літва), Багдан Кліх (Польшча) і Роберт Менендэс (ЗША).

Раней аб неабходнасці забараніць палёты над Беларуссю заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Ён таксама заклікаў закрыць неба ЕС для нацыянальнай кампаніі "Белавія".

З аналагічнай заявай выступіў і прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандэр дэ Кроо. Ён заклікаў Еўразвяз разгледзець магчымасць увядзення санкцый супраць Беларусі, у тым ліку забараніць самалётам "Белавія" садзіцца ў аэрапортах краін ЕС.

За пашырэнне санкцый супраць Мінска выступае і Вільня. Калі Раман Пратасевіч не будзе вызвалены, то павінна быць прынятая пастанова аб "прызнанні паветранай прасторы Беларусі небяспечнай для грамадзянскай авіяцыі", і "аб тым, што самалёты беларускай нацыянальнай кампаніі "Белавія" пазбавяцца права прызямляцца ў аэрапортах краін Ес і краін NATO", заявіў напярэдадні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі