"Мяне чакае смяротнае пакаранне": Пратасевіч ведаў наступствы пасадкі ў Мінску
Пасажыры рэйса Афіны — Вільня расказалі пра сваю размову з Раманам Пратасевічам, якая адбылася на борце Ryanair, пасаджаным у Мінску праз пагрозу мініравання, а таксама пра тое, як яго затрымлівалі.
"Пасля раптоўнага манеўру самалёта адзін хлопец пачаў панікаваць, схапіўся за галаву. Толькі пасля мы зразумелі, чаму.
Ніякага канфлікту не было, да тых паваротаў самалёта не было ніякіх скандалаў, ніхто ні з кім не сварыўся. Толькі калі хлопец даведаўся, што мы ідзем на пасадку, ён засмуціўся.
Нас усіх па чатыры вывелі, сабакі абнюхалі ўсе нашы рэчы. Таго хлопца адвялі ў бок, яго рэчы і вытраслі на ўзлётную паласу. Мы спыталіся ў яго, што адбываецца. Ён сказаў, хто ён такі, і дадаў: "Тут мяне чакае смяротнае пакаранне“. Ён быў ужо спакайнейшы, але дрыжаў.
Побач з ім увесь час стаяў афіцэр, і неўзабаве вайскоўцы яго проста вывелі", — распавёў Delfi.lt чалавек, які быў побач з Пратасевічам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.