Паромы Шродзінгера: пераправа з Расіі ў Крым сёння так і не запрацуе

Паром у Крым
Паром у Крым

Паромная пераправа, якую жыхарам Крыма абяцалі ўжо сёння раніцай, запрацуе толькі заўтра ў другой палове дня. Пра запуск паромаў з Расіі ў Крым адразу пасля выбуху на Крымскім мосце заявіў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі паўвострава Сяргей Аксёнаў. А далей было вось што:

10:19 — першы паром ужо пачаў пераход для пагрузкі і пачатку працы, на падыходзе яшчэ тры;
12:14 — надвор'е не дазваляе аднавіць паромную пераправу 8 кастрычніка;
12:29 — надвор'е ўсё дазваляе, два паромы ўжо рыхтуюцца;
12:38 — сёння пачнуць хадзіць пасажырскія паромы, а можа і аўтамабільныя таксама;
15:00 — Керчанская пераправа пачне перавозіць пасажыраў у другой палове дня 9 кастрычніка.

Ведаючы, як крадуць у Расіі, — ніякіх паромаў там увогуле ўжо даўно няма.

Паромы Шродзінгера: пераправа з Расіі ў Крым сёння так і не запрацуе
Сообщения РИА "Новости" про возобновление паромной переправы из России в Крым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі