Партугалія вырвала ў ЗША нічыю на 95-й хвіліне
На чэмпіянаце свету па футболе зборныя ЗША і Партугаліі згулялі ўнічыю 2:2.
Партугальцы здолелі зраўняць лік на апошняй хвіліне дададзенага часу, хаця спярша менавіта яны вялі ў гульні. Ужо на 5-й хвіліне матчу пасля грубай памылкі амерыканскіх абаронцаў лік адкрыў Нані. Аднак у другім тайме Джэрмэйн Джонс зраўняў лік, а потым Клінт Дэмпсі вывеў зборную ЗША наперад.
На 5-й хвіліне дададзенага часу Варэла здолеў зраўняць лік.
У іншых матчах нядзелі Бельгія абыграла Расію з лікам 1:0. Зборная Алжыра ўпэўнена перамагла Паўднёвую Карэю — 4:2.
Фота — tsn.ua