Партыі БНФ не дазволілі правесці мітынг салідарнасці з Украінай

Як паведамляла Еўрарадыё, мітынг планаваўся на нядзелю, 6 красавіка, каля помніка Тарасу Шаўчэнку. Сёння Лялькоў атрымаў адмову на правядзенне мітынгу:



Ігар Лялькоў: "Адмоўлена па прычыне таго, што ў гэты час на запланаваным месцы (каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Сцяпанаўскім садзе на скрыжаванні Кісялёва і Старавіленскай) будзе праводзіць нейкае сваё мерапрыемства па добраўпарадкаванні тэрыторыі "Зелянбуд" Цэнтральнага раёна Мінска з удзелам грамадскіх аб'яднанняў і моладзі".



Лялькоў мяркуе, што Партыя БНФ і надалей будзе падаваць заяўкі на мітынг салідарнасці з Украінай. Мяняць месца, на яго думку, не варта: помнік Шаўчэнку — самае зручнае месца, каб выказаць салідарнасць з Украінай.



Фота — Белсат
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі